На цябе, наша моладзь, надзея!
У Беларусі маладзёжная палітыка даўно стала адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці дзяржавы. Рэалізавана мноства маладзёжных праграм і праектаў. Ідзе актыўная работа па ўдасканаленні сістэмы адукацыі, фарміруюцца новыя кадры з ліку маладых спецыялістаў, удасканальваецца прававая база па праблемах моладзі. Сёння ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб кожны малады чалавек мог рэалізаваць сябе ў жыцці. Але не менш важныя ініцыятыва, актыўнасць і грамадзянская пазіцыя саміх юнакоў і дзяўчат.
Асаблівую ўвагу дзяржава звяртае на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі. Маладыя людзі з дзяцінства павінны любіць сваю Радзіму, адчуваць ўпэўненасць у будучыні і мець жаданне зрабіць сваю краіну лепшай.
Дзяржава садзейнічае фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, рэалізацыі права моладзі на працу, развіццю маладзёжных грамадска значных ініцыятыў, забеспячэнню моладзі жыллём, стварэнню належных умоў для ўмацавання інстытута сям'і, спалучэнню бацькамі працоўнай дзейнасці і выканання сямейных абавязкаў, паляпшэнню жыллёвых умоў маладых сем'яў.
І як вынік, сёння, сапраўды, вырасла цэлае пакаленне – дзеці Незалежнасці.