Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Виртуальный музей

Дата: 6 июля 2016 в 11:32, Обновлено 9 ноября 2021 в 20:31
Автор: Рубис Т. В.

“БАРАЎСКІ ВУЧЭБНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС ЯСЛІ-САД – СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА” .

У школе размясціўся цудоўны гісторыка-краязнаўчы музей. Яго адкрыццё адбылося ў 2001 годзе па iнiцыятыве педагагiчнага калектыва, вучняў школы i дырэктара школы. Да нядаўняга часу кiраўнiком музея была Клепiкава Тамара Арсенцеўна. Зараз музеем кiруе намеснiк дырэктара Фiлiпчык Наталля Мiкалаеўна. Музей налічвае каля 1000 экспанатаў, з іх 820 асноўнага фонду. Мае чатыры экспазіцыйныя пакоі і фондасховішча. Рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 13.12.2010 прысвоен статус "Народны".

Дзейнаць музея установы адукацыі.

1.1. Апісанне экспазіцыйнай фондавай дзейнасці музея.
У музей паступіла 45 экспанатаў: ручнікі саматканыя з вышыўкай і карункамі ў добрым стане 3 шт., абрус саматканы з прошваю, белы ў добрым стане 1 шт., посцілка саматканая зялёная ў добрым стане 1 шт. і паношаныя посцілка-абыдзеннік 1 шт. і з узорам зялёна-чорнага колеру 1 шт., працоўная кніжка Марыі Сямёнаўны Вайцехоўскай – ветэрана працы, настаўніцы геаграфіі нашай школы; фотаздымкі выпускнікоў школы за 1979, 1980, 1983 гг., фота дырэктара музея ў аўтэнтычным нацыянальным адзенні, канверт ад выпускнікоў 11 класа 2006 г. з просьбай адкрыць яго ў 2016 г., кніга выпускніка школы С.Ю. Новіка “Барацьба самба”, пасведчанне за ўдзел у акцыі “Памяць”, папка “Летапіс-хроніка Бараўской сярэдняй школы”, украінскія карбованцы – папяровыя купюры 1 тысяча і 10 тысяч, макет Бараўской гары, тэхнічны пашпарт школы, грамадска-палітычная газета “Беларусачка” 7 нумароў, старажытная форма для адціскання малюнка на глінянай плітцы (жалезная, знойдзеная на месцы былога маёнтка), 20 ксеракопій дыпломаў і падзяк вучням за спартыўную, культурна-масавую і навуковую дзейнасць.

1.2. Экскурсійная дзейнасць музея
Праведзена 100 экскурсій, ахоплена імі 3000 чалавек. З іх наведвальнікі: вучні школ раёна, служачыя і работнікі адукацыі раёна, сельскае насельніцтва, выхаванцы дзіцячага сада, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, студэнцкае этнаграфічнае таварыства, мастакі рэспублікі. Музей установы адукацыі наведвалі такія знакамітасці як Мікола Купава, Уладзімір Басалыга, Аляксандр Шатэрнік, паэты: Яўген Хвалей, Леанід Дранько-Майсюк, Эдуард Акулін, сын Якуба Коласа, акадэмік Міхась Міцкевіч.

1.3. Навукова-даследчая дзейнасць музея установы адукацыі
Праведзена наступная работа: тыдзень гісторыі і краязнаўства, падрыхтаваны настаўніцай гісторыі Людмілай Аркадзьеўнай Яшчанка, дырэктарам музея Тамарай Арсенцьеўнай Клепікавай і настаўніцай геаграфіі Алай Леанідаўнай Чаплій, распрацаваны экскурсіі да ўрокаў геаграфіі, гісторыі, біялогіі: “Прырода Беларусі”, “Гісторыя стварэння Статута ВКЛ”. Саставіла экскурсіі Клепікава Тамара Арсенцьеўна. Вучні савета музея прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі школьнікаў і навучэнскай моладзі “Дзень зямлі. Беларусь.” Вучаніцы 11 класа Ганна Бондар, Іна Жукоўская падрыхтавалі да ўдзелу ў рэспубліканскім эколага-краязнаўчым конкурсе “Дарогі, якія мы выбіраем” даследчую работу “Гістарычны лёс дарогі”. Кіраўнік Клепікава Т.А.. Удзельнічалі ў абласным конкурсе малюнкаў “На нашай вуліцы” вучні Недзень Аляксандр, Рачко Дар’я, Досіна Яўгенія. Кіраўнік Клепікава Т.А..
Пры музеі працуе навуковае таварыства школьнікаў. Вучаніцамі Жукоўскай Інай (11 клас) і Валасевіч Анастасіяй (9 клас) напісана даследчая работа на тэму: “Антрапанімія і тапаніміка Дзяржыншчыны”. Кіраўнік Клепікава Т.А.. Даследчая работа прымала ўдзел ў школьнай і раённай навукова-практычнай канферэнцыі . Удзельніцы атрымалі лісты падзякі на раённым узроўні.
Сабраны матэрыял на знакамітых выпускнікоў школы: Савастюк Іван Мікалаевіч – інструктар РВК райпо, Новік Серафім Юльянавіч – дацэнт кафедры фізвыхавання БДУ інфарматыкі і радыеэлектронікі .
Сіламі савета музея: Бондар Ганнай, Бондар Дар’яй, Ананія Юліяй, Сераком Мікалаем і дырэктарам музея зроблены макет Бараўской гары ў тым выглядзе, у якім гара была на пачатку ХХ ст..

1.4. Выхаваўча-асветніцкая дзейнасць музея установы адукацыі
Праведзены ўрачыстыя піянерскія зборы:
1) Урачысты прыём дзяцей у піянеры каля помніка-мемарыяла загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны 9 мая 20010 года з удзелам ветэранаў. Прыём у нашчадкі БРПА..
2) Збор на тэму: “ І помніць страшна і забыць нельга”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, з запрашэннем на яго ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлянят Азаркевіча Антона Ігнатавіча і Юховіча Аляксандра Сямёнавіча.
Збор і афармленне ўспамінаў жывых сведак вайны:
1) былога партызана брыгады ім. Сталіна Аляксандра Сямёнавіча Юховіча;
2) успаміны Ўладзіміра Ўладзіміравіча Дзявочка (дзеці вайны);
3) успаміны ўдавы Антаніны Фадзееўны Савасцюк;
4) успаміны былога партызана і ўдзельніка бітвы за Рэйстаг Ўладзіміра Мікалаевіча Шышкаўца;
5) успаміны былога партызана – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сямена Іванавіча Шышкаўца.
Дзейнасць музея адлюстравана ў перыядычным друку:
1) Надрукаваны артыкул ”Осколок из Рейстага” Барысам Фёдаравічам Савінавым ( метадыст РАА) у раённай газеце Сцяг Кастрычніка.
2) У раздзеле “Жыву у Беларусі і тым ганаруся” надрукаваны артыкул Аляксандра Яцука вучня 8–га класса “Не саромейся спадчыны сваёй...”. Краязнаўчая газета.
3) Надрукаваны артыкул “У музеі Бараўской школы” дырэктарам музея Тамарай Арсеньцьеўнай Клепікавай у раённай газеце Сцяг Кастрычніка.

Зала прыроды

У першым пакоі (9,3 кв.м) размешчана зала прыроды. Маюцца насценная экспазіцыя (жывапісная карціна прыроды), табліцы занесеных у Чырвоную кнігу жывёл і раслін, фота і вышыўкі, прысвечаныя прыродзе, чучала дзікага кабана сярод кусцікаў ядлоўцу, снапкі злакавых культур(гл. экскурсія па зале прыроды №1).

Зала гісторыі і сучаснага жыцця краю

У другім пакоі (13, 5кв.м) насценныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі краю, калгасаў, сельсавету, Дзяржынску, удзельнікам Вялікай Айчынай вайны, устаноўлен бюст камандзіру партызанскага атрада імя С.Рыжака брыгады імя Сталіна Сямёну Фамічу Юховічу ўражэнцу вёскі Новая Рудзіца. Прысценныя вітрыны знаёмяць з нумізматыкай, літаратурай, фотаздымкамі, рэшткамі савецкай і нямецкай зброі часоў Вялікай Айчынай вайны (гл. экскурсія па зале №2 гісторыя Бараўскога краю).

Бюст Сямёну Фамічу Юховічу камандзіру партызанскага атрада імя С. Рыжака брыгады імя Сталіна

Перадавікі сельскай гаспадаркі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.