Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Воспитательная деятельность музея

Дата: 6 июля 2016 в 12:28, Обновлено 6 июля 2016 в 13:14
Автор: Рубис Т. В.

Навукова-даследчая дзейнасць музея установы адукацыі

Праведзена наступная работа: тыдзень гісторыі і краязнаўства, падрыхтаваны настаўніцай гісторыі Людмілай Аркадзьеўнай Яшчанка, дырэктарам музея Тамарай Арсенцьеўнай Клепікавай і настаўніцай геаграфіі Алай Леанідаўнай Чаплій, распрацаваны экскурсіі да ўрокаў геаграфіі, гісторыі, біялогіі: “Прырода Беларусі”, “Гісторыя стварэння Статута ВКЛ”. Саставіла экскурсіі Клепікава Тамара Арсенцьеўна. Вучні савета музея прынялі ўдзел у Рэспубліканскім фестывалі школьнікаў і навучэнскай моладзі “Дзень зямлі. Беларусь.” Вучаніцы 11 класа Ганна Бондар, Іна Жукоўская падрыхтавалі да ўдзелу ў рэспубліканскім эколага-краязнаўчым конкурсе “Дарогі, якія мы выбіраем” даследчую работу “Гістарычны лёс дарогі”. Кіраўнік Клепікава Т.А.. Удзельнічалі ў абласным конкурсе малюнкаў “На нашай вуліцы” вучні Недзень Аляксандр, Рачко Дар’я, Досіна Яўгенія. Кіраўнік Клепікава Т.А..
Пры музеі працуе навуковае таварыства школьнікаў. Вучаніцамі Жукоўскай Інай (11 клас) і Валасевіч Анастасіяй (9 клас) напісана даследчая работа на тэму: “Антрапанімія і тапаніміка Дзяржыншчыны”. Кіраўнік Клепікава Т.А.. Даследчая работа прымала ўдзел ў школьнай і раённай навукова-практычнай канферэнцыі . Удзельніцы атрымалі лісты падзякі на раённым узроўні.

Удзельнікі школьнай навукова-практычнай канферэнцыі

Макет Бараўской гары. Так яна выглядала на пачатку XX стагоддзя.

Выхаваўча-асветніцкая дзейнасць музея установы адукацыі

Праведзены ўрачыстыя піянерскія зборы:
1) Урачысты прыём дзяцей у піянеры каля помніка-мемарыяла загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны 9 мая з удзелам ветэранаў. Прыём у нашчадкі БРПА..
2) Збор на тэму: “ І помніць страшна і забыць нельга”, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, з запрашэннем на яго ганаровых байцоў батальёна беларускіх арлянят Азаркевіча Антона Ігнатавіча і Юховіча Аляксандра Сямёнавіча.
Збор і афармленне ўспамінаў жывых сведак вайны:
1) былога партызана брыгады ім. Сталіна Аляксандра Сямёнавіча Юховіча;
2) успаміны Ўладзіміра Ўладзіміравіча Дзявочка (дзеці вайны);
3) успаміны ўдавы Антаніны Фадзееўны Савасцюк;
4) успаміны былога партызана і ўдзельніка бітвы за Рэйстаг Ўладзіміра Мікалаевіча Шышкаўца;
5) успаміны былога партызана – ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Сямена Іванавіча Шышкаўца.
Дзейнасць музея адлюстравана ў перыядычным друку:
1) Надрукаваны артыкул ”Осколок из Рейстага” Барысам Фёдаравічам Савінавым ( метадыст РАА) у раённай газеце Сцяг Кастрычніка.
2) У раздзеле “Жыву у Беларусі і тым ганаруся” надрукаваны артыкул Аляксандра Яцука вучня 8–га класса “Не саромейся спадчыны сваёй...”. Краязнаўчая газета.
3) Надрукаваны артыкул “У музеі Бараўской школы” дырэктарам музея Тамарай Арсеньцьеўнай Клепікавай у раённай газеце Сцяг Кастрычніка .

Урычысты прыём у піянеры 9 мая каля помніка-мемарыяла удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, загінуўшым на тэрыторыі Бараўскога сельскага Савета.

Брацкая магіла ахвярам фашызму ў вёсцы Старая Рудзіца Бараўскога сельсавета.

Знакамітыя госці музея установы адукацыі

Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін з настаўнікамі школы

Графік Мікола Купала на прэзентацыі сваіх работ, выстава якіх праходзіла ў школе

Міхась Міцкевіч на урачыстай вечарыне, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы

Міхась Міцкевіч, Яўген Хвалей з настаўнікамі і вучнямі Бараўской школы

Работа краязнаўчага музея дазваляе назіраць аб пераходзе дзяцей з пасіўных слухачоў ў актыўных даследчыкаў па адраджэнню спадчыны малой Радзімы, менавіта Бараўскога краю.

 

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.